2 снежня 2021 года ў групе падоўжанага дня 1 «Е» класа, у рамках дня беларускага маўлення, прайшло выхаваўчае мерапрыемства – гульнёвая праграма на тэму «Падарожжа ў свет здароўя».
На мерапрыемства да дзяцей прыйшоў госць – доктар Мiкстуркiн, але не адзiн, з iм былi дзяўчынкi-вiтамiнкi A, B, C, D. Дзеці цёпла сустрэлі гасцей і павіталіся з iмi на беларускай мове.
Ад доктара Мiкстуркiна навучэнцы даведалiся аб тым, што здароўе – самае дарагое, што ёсць у чалавека i як яго захаваць на доўгiя гады. Ён падрыхтаваў для дзяцей заданнi. Навучэнцы гулялi ў гульню «Знайдзi пару» i адгадвалi загадкi на тэму «Сродкi гiгiены», гулялі ў гульню «Перакладчыкi», перакладалi назвы з рускай мовы на беларускую. Складалi пазл, вывучалi рэжым дня вучня. Пазнаёмiлicя з вiтамiнамi i з прадуктамi харчавання ў якiх яны знаходзяцца. Пагулялi ў гульню «Карыснае-шкоднае».
У канцы мерапрыемства доктар Мiкстуркiн склаў сонейка здароўя, у промнях якога размясцiў правiлы здароўя, а яшчэ дзецi намалявалі прыгожыя малюнкi. Пасля чаго адбылася выстаўка.
Мерапрыемства было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася.